Пра Дэкрэт №3. Ад выплаты збору вызвалена

Падзеі

У падатковую інспекцыю звярнулася маці Алены, дзяўчыны, якая афіцыйна працуе ў Расійскай Федэрацыі і з’яўляецца грамадзянкай Беларусі. На імя дачкі прыйшло паведамленне пра неабходнасць заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год.

Жанчыне патлумачылі, якія дакументы неабходна падаць дачцэ. Па электроннай пошце Алена даслала копію працоўнай кніжкі, даведку з месца працы і дагавор найму жылля.

На падставе гэтых дакументаў Алена была вызвалена падатковай інспекцыяй ад выплаты збору за 2015 год.

І. ІВАНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *