«Перамога». Дзень падпісчыка

Падзеі

22 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” прайшоў дзень падпісчыка. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным для жыхароў раёна. Тыя, хто падпісаліся на “Перамогу” непасрэдна ў час мерапрыемства, атрымалі сувеніры.

Мы вырашылі запытаць дзятлаўчан, што ім падабаецца ў газеце, што яны  хочуць бачыць на старонках выдання.

Анастасія Капцеўская:

– Я чытаю “Перамогу” з таго часу, як яна пачала выдавацца, калі называлася “За новую вёску”. Мне падабаецца чытаць пра тое, што адбываецца ў нашым раёне: пра розныя ўрачыстыя мерапрыемствы, людзей, навіны. Падабаюцца гістарычныя матэрыялы, біяграфіі людзей. Мае любімыя карэспандэнты – гэта Барыс Варна, Ірына Стырнік. Хачу, каб газета заўсёды радавала сваіх чытачоў.

Чытачка газеты “Перамога”:

– Па-першае, цікава чытаць пра змены ў законах, матэрыялы сацыяльнай тэматыкі. Думаю, што ўсім падабаюцца віншаванні: ведаеш, у каго дзень нараджэння, у каго – дзеткі нарадзіліся. Хачу адзначыць матэрыялы пра жанчын: працуеш колькі гадоў з чалавекам, здаецца, і добра знаёмыя, а тут нечакана ў газеце пішуць, што твой калега і кручком вяжа, і іншых інтэрэсаў у яго шмат. Лічу, што рубрыка “Пра людзей харошых” вельмі важная.

Таццяна Глуская:

– Мне ў газеце ўсяго хапае: і навінаў, і звестак пра раён. Цікава пачытаць пра сельскую гаспадарку, пра жніво. Усё ў газеце напісана талкова, таму выпісваю яе пастаянна.

Наталля Цітова:

– “Перамога” мне падабаеца, але ёсць шэраг пажаданняў. Цікава ў газеце чытаць пра работу нашага раёна, а пра абласныя падзеі можна было б скараціць інфармацыю – пра іх я чытаю ў абласной газеце. А замест іх даць звесткі пра іншыя падзеі на Дзятлаўшчыне.

Можна было б якісьці нумар газеты чаму-небудзь прысвячаць. Напрыклад, пісаць пра арганізацыю ці прадпрыемства: чым жыве, што робіць.

М. САВІЦКАЯ  
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *