Паважаныя, дарагія жанчыны!

Падзеі

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам вясны, кахання і прыгажосці — Міжнародным жаночым днём!

Традыцыйна ў першыя дні вясны мы дорым словы кахання і ўдзячнасці нашым жанчынам.

У гэты дзень самыя добрыя словы падзякі адрасаваны вам — нашым мамам, жонкам, сёстрам і дочкам.

Менавіта вы, мілыя жанчыны, з’яўляецеся прыкладам душэўнай шчодрасці, прыгажосці і міласэрнасці. Дзякуючы вашай асаблівай жаночай мудрасці, працавітасці і энергіі вырашаюцца многія надзённыя праблемы сучаснага грамадства. Вы дэманструеце вялікія поспехі ў самых розных сферах дзейнасці — на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы, у ахове здароўя, адукацыі і грамадскай дзейнасці.

Няхай і ў далейшым кожная жыхарка нашага Дзятлаўскага раёна зможа паспяхова рэалізоўваць свае здольнасці і багаты творчы патэнцыял на карысць роднай Беларусі і роднага краю.

Дарагія жанчыны! Дазвольце выказаць вам нашу мужчынскую ўдзячнасць за клопат пра ўтульнасць сямейнага ачага, бязмежнае цярпенне, за тое, што падтрымліваеце ў цяжкую хвіліну, прабачаеце няўдачы і натхняеце на поспех, за тое, што вы напаўняеце сэнсам усё наша жыццё. Усміхайцеся часцей — вашы ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і робяць яго дабрэйшым.

У гэты святочны дзень ад імя ўсіх мужчын нашага раёна жадаем вам добрага здароўя, шчасця, любові і згоды ў сем’ях, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *