Падроблены праект

Падзеі

У студзені 2017 года пракуратурай Слонімскага раёна на падставе матэрыялаў праверкі фінансавай міліцыі ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу 426 (частка 2) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў”) у дачыненні службовай асобы аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў горада Слоніма, якое ажыццяўляе дзейнасць у сферы капітальнага будаўніцтва.

У снежні 2016 года названы работнік з мэтаю асваення выдаткаваных бюджэтных сродкаў на выкананне будаўнічых работ падрабіў камплект праектных дакументаў ад імя іншай дзяржаўнай арганізацыі, якая ўпаўнаважана на складанне такой дакументацыі і мае сертыфікат адпаведнасці. Сутнасць падробкі была ў тым, што ў якасці асновы быў узяты макет праўдзівага дакумента, а рэквізіты ў выглядзе афіцыйных подпісаў упаўнаважаных службовых асобаў і пячаткі арганізацыі былі віртуозна перанесены на падробныя дакументы з дапамогаю каляровай капіравальнай тэхнікі.

Надалей названыя дакументы былі пададзены ў органы дзяржаўнага казначэйства і на іх падставе былі пералічаны грашовыя сродкі ў суме звыш 4100 дэнамінаваных рублёў. У выніку бюджэтныя грошы былі выкарыстаны неабгрунтавана, гэта значыць на падставе падробленых дакументаў. Былі падарваны карпаратыўныя сувязі паміж дзяржарганізацыямі. Пацярпела рэпутацыя кіраўніка адной з арганізацый.

А ў сутнасці парушэння належыць разабрацца і вынесці канчатковае рашэнне следчым органам, куды крымінальная справа перададзена для далейшага расследавання.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *