“Мы – супраць наркотыкаў!”

Падзеі

Інфармацыйная гадзіна пад такой назвай прайшла ў 9 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава з мэтай прафілактыкі ўжывання падлеткамі наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Падлеткам былі прапанаваны буклеты і лістоўкі з перасцярогай ад шкодных звычак, інфармацыяй пра небяспеку наркотыкаў, у першую чаргу такой іх разнастайнасці, як спайс.

Тлумачэнні пра шкоднае ўздзеянне наркатычных сродкаў пачулі школьнікі ад валеолага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Юрэня. Яна прывяла канкрэтныя лічбы, якія сведчаць аб разбуральнай сіле наркотыкаў, узгадала факты трагічнага фіналу гісторый, звязаных з наркатычнай залежнасцю, і адказала на пытанні падлеткаў.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк пазнаёміла падлеткаў з мерапрыемствамі, якія праводзяцца на Дзятлаўшчыне і накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, рознабаковае развіццё дзяцей, раскрыццё іх творчых здольнасцяў, а таксама прыцягненне іх увагі да надзённых сацыяльных праблемаў.

Актыўна бавіць свой вольны час, пастарацца знайсці сабе занятак даспадобы, каб не заставалася ў жыцці месца для шкодных звычак, заклікала юнакоў і дзяўчат першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

І. КАМАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *