Электрычнасць памылак не даруе

Падзеі

Нягледзячы на работу па прафілактыцы, якую праводзіць персанал філіяла “Энерганагляд”, у 2016 годзе ў Гродзенскай вобласці адбылося шэсць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем электрычным токам.

Можна назваць некалькі прычын такіх здарэнняў: нізкі ўзровень тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліны персаналу; недастатковы ўзровень практычнага навучання работнікаў бяспечным прыёмам працы ў ахоўных зонах ліній электраперадачы; парушэнне патрабаванняў Правілаў устройства электраўстановак і Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак; невыкананне тэхнікі бяспекі.

Так, напрыклад, у чэрвені 2016 года адбыўся няшчасны выпадак у вёсцы Андрушоўцы Шчучынскага раёна. Пры мантажы бытавога электраводанагравальніка ў жылым памяшканні пацярпелы дакрануўся да аголеных токавядучых частак электраправодкі і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

У ліпені 2016 года адбыўся няшчасны выпадак з цяжкім зыходам з трактарыстам-машыністам ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”. Пацярпелы спыніў збожжаўборачны камбайн пад правадамі ВЛ-35 кВ, пачаў аглядаць бункер, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў і быў траўмаваны электрычным токам.

У жніўні 2016 года ў вёсцы Страчуны Воранаўскага раёна пры рамонце асвятлення ў гаспадарчай пабудове пацярпелы дакрануўся да токавядучых частак існуючага кабеля і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.

Яшчэ раз нагадваем, што электрычнасць памылак не даруе, абыходзіцца з ёй неабходна вельмі асцярожна, выконваючы ўсе меры бяспекі.

В. КАСЦЮКЕВІЧ,
інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *