Хто вызваляецца ад збору

Падзеі

У інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах  Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне паступаюць звароты грамадзян па пытаннях парадку вылічэння і выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, устаноўленага Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Разгледзім сітуацыі, якія сустракаюцца найбольш часта.

Вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі

Паводле падпункта 5.11 пункта 5 Дэкрэта прызнаецца ўдзел грамадзяніна ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у перыяд, на працягу якога грамадзянін, зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце або пасёлку гарадскога тыпу, вёў асабістую падсобную гаспадарку. Факт і перыяд вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі грамадзянінам, якому (або камусьці з яго сям’і) для гэтых мэтаў прадастаўлены зямельны ўчастак, пацвярджаюцца сельскімі выканаўчым і распарадчым органам.

Зыходзячы з палажэнняў названага пункта, для заліку перыяду вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў перыяд удзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў  у 2015 годзе павінны быць адначасова выкананы наступныя ўмовы: рэгістрацыя грамадзяніна па месцы жыхарства ў сельскім населеным пункце або пасёлку гарадскога тыпу і вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі на зямельным участку, які прадастаўлены для вядзення менавіта асабістай падсобнай гаспадаркі.

У выпадку вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі на зямельным участку, прадастаўленым  у часовае карыстанне для агародніцтва або для абслугоўвання жылога дома, дадзены перыяд не можа быць улічаны пры вызначэнні перыяду ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага

Паводле падпункта 5.12 пункта 5 Дэкрэта прызнаецца ўдзел грамадзяніна ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у перыяд, на працягу якога ён быў зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага альбо праходзіў прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або засвойваў змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароны пры адсутнасці ўстаноўленых фактаў парушэння ім абавязкаў у сферы занятасці насельніцтва.

Такім чынам, у выпадку незанятасці грамадзяніна па прычынах, якія не залежаць ад яго, пры ўмове, што грамадзянін зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў якасці беспрацоўнага, ён вызваляецца ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Атрымліваў адукацыю ў дзённай форме навучання

У перыяд удзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў паводле падпунктаў 5.15 і 5.16 пункта 5 Дэкрэта ўключаюцца перыяд атрымання адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі і перыяд адпачынку, што прадастаўляецца выпускнікам установаў адукацыі, месца работы якім прадастаўлена шляхам размеркавання або накіравання на работу, працягласцю 31 каляндарны дзень, а выпускнікам, накіраваным для работы ў якасці педагагічных работнікаў, – 45 каляндарных дзён.

Такім чынам, у выпадку атрымання адукацыі ў дзённай форме і наяўнасці размеркавання на працаўладкаванне ў перыяд удзелу ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў будзе ўключаны перыяд атрымання адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі і перыяд адпачынку працягласцю 31 каляндарны дзень.

У цяжкай жыццёвай сітуацыі

Паводле артыкула 43 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права прадастаўляць ільготы па рэспубліканскіх падатках, зборах (мытах), якія поўнасцю выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты асобным плацельшчыкам-фізічнай асобай па аб’ектах падаткаабкладання, што не звязаны з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, зыходзячы з іх маёмаснага становішча.

Акрамя таго, пунктам 15.1 Дэкрэта ўстаноўлена, што мясцовыя Саветы дэпутатаў або па іх даручэнні мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права вызваляць ад выплаты збору грамадзян таксама з прычыны  знаходжання іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Пры гэтым цяжкай жыццёвай сітуацыяй лічыцца аб’ектыўная акалічнасць (сукупнасць акалічнасцяў), якая не залежыць ад грамадзяніна і якую ён не можа пераадолець за кошт наяўных магчымасцяў.

Такім чынам, калі грамадзянін апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і ў яго адсутнічаюць сродкі для выплаты збору, ён мае права звярнуцца ў раённы выканаўчы камітэт па месцы рэгістрацыі з заявай аб вызваленні яго ад выплаты збору.

Т. КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах  Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *