Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Дзятлаўскі лясгас” запрашае ўсіх жадаючых з 1 красавіка па 8 красавіка прыняць удзел добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2017».
Акцыя пройдзе для аднаўлення лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года.
Дзятлаўскі лясгас арганізуе пасадку лясных культур, добраўпарадкаванне тэрыторый дэндрапаркаў і ляснога фонду. Да ўдзелу у акцыі запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, навучэнцы і працоўная моладзь, ветэраны працы Дзятлаўскага раёна.
З пералікам аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы, можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце Дзятлаўскага лясгаса forestdyat.by, таксама тут жа можна аформіць заяўку на ўдзел у добраахвотнай акцыі. Акрамя таго, заяўкі на ўдзел у акцыі прымаюцца па тэлефоне 6-12-50 і ва ўсіх лясніцтвах раёна. Дзятлаўскі лясгас арганізуе дастаўку на аб’екты і назад удзельнікаў акцыі.
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна, не заставайцеся ўбаку, прыміце ўдзел у акцыі і зрабіце свой важкі ўклад у памнажэнне лясоў Дзятлаўскага раёна.
А. КІВУЛЯ,
дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”