7 сакавіка 2017 года з 10 да 13 гадзін у будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў кабінеце 201 адбудзецца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «Прамой тэлефоннай лініі» па пытаннях прымянення нормаў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
Задаць пытанні і выказаць свае прапановы па хвалюючых праблемах вы зможаце ў час правядзення «Прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 6-12-16 членам камісіі Дзятлаўскага райвыканкама па разглядзе заяваў грамадзян аб прадастаўленні льготаў па ўплаце збору на фінансаванне расходаў паводле Дэкрэта №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».