Адбудзецца “Дзень адчыненых дзвярэй”

Здарэнні і бяспека

25 сакавіка 2017 года ў ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь” адбудзецца “Дзень адчыненых дзвярэй”.

“Дзень адчыненых дзвярэй” — гэта выдатная магчымасць для будучых абітурыентаў пазнаёміцца з установай вышэйшай адукацыі, даведацца аб правілах прыёму і асаблівасцях правядзення ўступнай кампаніі ў 2017 годзе.

Праграма “Дня адчыненых дзвярэй” уключыць у сябе дэманстрацыю пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікі, элементаў баявой работы дзяжурнай змены, азнаямленне гасцей з вучэбна-лабараторнай базай універсітэта, умовамі жыцця і быту курсантаў.

Чакаем нашых гасцей па адрасе: г. Мінск, вул. Машынабудаўнікоў, 25 (зала ўрачыстых мерапрыемстваў). Пачатак у 11 гадзін.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэл.: 2-53-22, 8-029-6072400.

Д. ГУЛЬНІК,
Намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *