Юлія, жыхарка вёскі Агароднікі, атрымала з падатковай інспекцыі паведамленне пра неабходнасць заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год. У падатковай інспекцыі не было аніякай інфармацыі пра яе непрацаздольнасць. Справа ў тым, што Юлія ў жніўні 2015 года нарадзіла дзіця, а да гэтага нідзе не працавала.
Для таго, каб атрымаць вызваленне ад выплаты збору, Юлія прадаставіла ў падатковую інспекцыю даведку пра стан здароўя, а менавіта, што ў чэрвені 2015 года пры цяжарнасці ў 30 тыдняў яна з’яўлялася непрацаздольнай. Таксама яна падала копію пасведчання пра нараджэнне дзіцяці.
На падставе гэтых дакументаў Юлія была вызвалена падатковай інспекцыяй ад выплаты збору за 2015 год.
І. ІВАНАВА