Шэсць каманд спаборнічалі ў раённым мужчынскім валейбольным турніры, які быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.
У першай групе абыграўшы сапернікаў з ЦРБ і “Альфа Радона” па 2:0 стала пераможцам і выйшла ў галоўны фінал каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС). Другое месца пасля перамогі над “Альфа Радонам” заняла каманда ЦРБ.
У другой групе каманда Наваельнянскага КХП па 2:0 абыграла сапернікаў з Круцілавічаў і ФСК (фізкультурна-спартыўны клуб), выйшла ў галоўны фінал. Другое месца ў групе дасталося ФСК пасля перамогі над камандай з Круцілавічаў з лікам 2:0.
У галоўным фінале ў матчы за тытул сустрэліся каманды КХП і РАНС. Перамогу з лікам 2:0 святкаваў наваельнянскі КХП.
У другім фінале (за трэцяе месца) сапернічалі ФСК і ЦРБ. ФСК перамог – 2:1.
Пятае месца заняла каманда з Круцілавічаў, шостае – “Альфа Радон”.
Б. ВАРНА