Ушаноўвалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Падзеі

З 28-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана воінаў-інтэрнацыяналістаў павіншаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Вітаючы ўдзельнікаў урачыстага прыёму, ён адзначыў, што ў нашай краіне робіцца нямала для таго, каб памяць аб тых трагічных падзеях была жывая. Але галоўная памяць – гэта жывыя ўдзельнікі тых падзеяў – ветэраны вайны ў Афганістане.

Ва ўшаноўванні таксама прыняў удзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

На сустрэчу ў аблвыканкаме былі запрошаны 25 воінаў-інтэрнацыяналістаў, усім ім уручаны кветкі і падарункі.

1 2 3 4

МІТЫНГ-РЭКВІЕМ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам у гарадскім скверы на вуліцы Курчатава горада Гродна прыйшлі ветэраны вайны ў Афганістане, родныя загінулых воінаў, прадстаўнікі органаў улады і грамадскасці, вайскоўцы, школьнікі. Кветкі і вянкі – даніна памяці загінулым.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу-рэквіема ўшанавалі памяць загінулых воінаў. Вянкі і кветкі ўсклалі ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў да мемарыяла прадстаўнікі органаў улады, дэпутацкага корпуса, праваахоўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада.

Па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *