Валейбол. Хакей. Футбол
Валейбол
Стартавы матч чэмпіянату вобласці па валейболе ў першай лізе паміж камандамі Дзятлаўскага і Ашмянскага раёнаў завяршыўся ў нядзелю, 5 лютага, перамогаю гаспадароў пляцоўкі – дзятлаўчан – з лікам 3:1.
Валейбол
У рэгіянальным турніры ветэранскіх (45+) валейбольных каманд, якія прайшоў пасля матчу чэмпіяната вобласці ў спартзале Дзятлаўскай СШ №3, удзельнічалі каманды Дзятлаўскага, Ашмянскага, Слонімскага, Лідскага раёнаў. Перамогу ў турніры атрымалі валейбалісты Ашмянскага раёна. У фінальным матчы яны выйгралі ў дзятлаўчан – 2:1. Трэцяе месца заняла каманда Лідскага раёна, чацвёртае – Слонімскага.
Хакей
У нядзелю, 5 лютага, на лядовым катку Дзятлаўскага гарадскога стадыёна адбыўся таварыскі матч па хакеі з шайбай дарослых каманд Дзятлаўскага і Ашмянскага раёнаў. З лікам 5:3 перамаглі госці.
Міні-футбол
У гэты ж дзень, 5 лютага, футбалісты завяршылі першы круг адкрытага зімовага чэмпіянату Дзятлава па міні-футболе. Аднаасобны лідар чэмпіянату – дзятлаўская “Ніва”.
Б. ВАРНА