У раённым свяце «Масленіца» ўдзельнічалі не толькі дарослыя, але і школьнікі. Навучэнцы гімназіі №1 града Дзятлава, дзятлаўскіх школаў №1 і №3, а таксама Казлоўшчынскай сярэдняй школы выступілі ў конкурсе «Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём».
Канкурсанты расказалі аб традыцыях масленічнага тыдня, па народнай традыцыі папрасілі ва ўсіх прабачэння, павадзілі з гасцямі свята карагоды, заспявалі песні, патанчылі, правялі пазнавальныя віктарыны.
Па меркаванні журы, найбольш творча паказалі сябе вучні сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі памятныя дыпломы.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК