Плаціць, ці будзе льгота?

Падзеі

18 лютага ў раённым выканаўчым камітэце праводзіўся прыём прадстаўнікамі раённай камісіі па разглядзе заяваў грамадзян аб прадастаўленні льготаў па уплаце збору на фінансаванне расходаў паводле Дэкрэта №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Наведвальнікі мелі магчымасць звярнуцца са сваімі пытаннямі і праблемамі да старшыні названай камісіі – намесніка старшыні райвыканкама І. Кухарэвіча, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Дзятлаўскім раёне І. Гірыка, начальніка упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. Васкель.

На прыём прыходзілі два чалавекі. Бабуля звярнулася па тлумачэнні аб уплаце збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў яе ўнукам, які афіцыйна працуе ў Расіі. Яна атрымала тлумачэнні, што, калі ўнук падасць неабходныя пацвярджальныя дакументы, то ад “падатку на дармаедства” будзе вызвалены.

IMG_7200 IMG_7205 IMG_7212

Мужчына, інжынер па спецыяльнасці, звярнуўся ў камісію са сваёю праблемай пошуку работы. Ён атрымаў дапамогу для працаўладкавання.

Таксама 18 лютага праходзіла “Прамая лінія”, на якую маглі патэлефанаваць жыхары горада і раёна, атрымаць адказы па азначанай вышэй тэме. У час яе паступілі тры тэлефонныя званкі. Усе пытанні тычыліся парадку вызвалення ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў. Кожнаму былі дадзены тлумачэнні, які пакет дакументаў трэба падаць для разгляду камісіяй іх цяжкай жыццёвай сітуацыі і вызвалення ад уплаты збору.

На прыём у “Адно акно” райвыканкама 18 лютага звярнуліся чатыры чалавекі. Ім таксама патрабаваліся тлумачэнні па вызваленні ад “падатку на дармаедства”. Наведвальнікі атрымалі кансультацыі спецыяліста райвыканкама.

І. ІВАНАВА
Фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *