Рэдакцыю газеты «Перамога» наведалі ўдзельнікі гуртка «Юны журналіст» (навучэнцы 6 і 8 класаў) сярэдняй школы №3 горада Дзятлава разам з кіраўніком гуртка, настаўніцай рускай мовы і літаратуры Святланай Уладзіміраўнай Урбан.
Работнікі рэдакцыі правялі для гасцей невялікую экскурсію і расказалі ім аб акалічнасцях работы журналістаў, падрыхтоўцы газетнага нумара да выхаду ў друк, асаблівасцях газетнай вёрсткі, сайце газеты.
Юныя журналісты змаглі задаць свае пытанні старэйшым калегам і нават атрымалі невялікае заданне.
Напрыканцы экскурсіі госці сфатаграфаваліся ля ўвахода ў рэдакцыю.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА