Дэкрэт №3: ваша меркаванне

Падзеі

Кацярына Хілімончык:

– Да мяне, як да сакратара моладзевай арганізацыі, звяртаюцца школьнікі, студэнцкая моладзь з просьбай дапамагчы ўладкавацца на працу на летні час. Паколькі ў нас раён сельскагаспадарчы, то дамаўляюся, звычайна, з сельгаспрадпрыемствамі на вясковую працу для моладзі – праполваць, падбіраць камяні, калі дазваляе ўзрост – працаваць на збожжатаку. І летась многія, хто хацеў зарабіць для сябе ці дапамагчы хоць крыху бацькам, змаглі гэта зрабіць.

Лічу, да працы трэба прывучаць змалку. Гэта ненармальна, калі здаровы дзяцюк, узростам пад 30 гадоў, сядзіць на шыі ў бацькоў. Калі няма работы па спецыяльнасці, трэба асвойваць другую спецыяльнасць, перавучвацца, давучвацца. Ёсць такія магчымасці. А калі ні працаваць, ні вучыцца не хочаш, тады плаці збор.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *