20 студзеня 2017 года быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21, якім зроблена карэкціроўка Указа Прэзідэнта Рэспублікі Бедарусь ад 26 красавіка 2010 года №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Так, унесена дапаўненне ў пералік адміністрацыйных працэдураў, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Згодна з новым дапаўненнем, для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па падаўжэнні тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, іншаземным грамадзянам і асобам без грамадянства, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, неабходна прадастаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Гэта норма ўступае ў сілу з 26 красавіка 2017 года і ўведзена з мэтай своечасовага выяўлення і прыняцця мераў па ануляванні дазволаў і канфіскацыі зброі ва ўладальнікаў пры з’яўленні ў іх захворванняў і фізічных недахопаў, наяўнасць якіх з’яўляецца супрацьпаказаннем да ўладання зброяй.
В. ГРЫЦУК,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама