Чые бліны смачнейшыя?

Падзеі

Пра гэта мог даведацца кожны, хто наведаў раённае свята Шырокай Масленіцы. У кожным з масленічных падворкаў, створаных прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, сёння частавалі свежымі блінамі і духмяным чаем. Гаспадыні пастараліся на славу: у кожным з падворкаў былі і звычайныя аладкі-сімвалы вясновага сонца, і сапраўдныя кулінарныя вынаходкі — з мясам, рыбай, нават ікрой, варэннем, ягадамі ды іншымі сакрэтнымі начыннямі.

Мяркую, ніхто з жадаючых пачаставацца масленічнымі блінкамі, пакрыўджаным са свята не вярнуўся. А чые прысмакі ўдаліся самымі прыгожымі і смачнымі, вызначыла журы ў ходзе конкурсу «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін». Гэтым самым «нумарам адзін» сталі пачастункі ад КСУП «Жукоўшчына», дыпломы за актыўны ўдзел атрымалі Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Дзятлаўскі сыраробны завод.

 

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

Вам, паважаныя чытачы, прапануем атрымаць эстэтычную асалоду ад кулінарных знаходак гаспадыняў нашага раёна і пакінуць свае каментары на сайце газеты або ў групах газеты «Перамога» ў сацыяльных сетках



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *