У межах акцыі «Галасуем за жыццё разам!», закліканай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы суіцыду, на Дзятлаўшчыне праходзяць выступленні ўзорнай тэатральнай студыі «Мелодыя душы» з мюзіклам «Без месца жыхарства». За час правядзення акцыі юныя артысты выступілі ў Жукоўшчыне, Гезгалах, Наваельні, Круцілавічах, Дзятлаве, Вензаўцы, Казлоўшчыне. У сённяшнім маршруце тэатра — Раклевічы і Дварэц. 24 лютага ў Хвінявіцкім Доме культуры ў 16 гадзін адбудзецца фінальны паказ спектакля «Без месца жыхарства».
Карэспандэнт газеты «Перамога» наведала выступленне тэатра «Мелодыя душы» ў Раклевічах і абмеркавала з гледачамі праблемы, актуальныя для сённяшняга грамадства.
Больш падрабязна пра гэта чытайце ў газеце «Перамога»