Канцэрт
23 лютага ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца святочны канцэрт «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што аберагаць» да Дня абаронцаў Айчыны з удзелам беларускага поп-фолк гурта «Лялькі Карпарэйшн». Пачатак у 15.30.
Масленіца
26 лютага на стадыёне «Колас» у Дзятлаве адбудзецца раённае свята «Масленіца».
У праграме:
- тэатралізаванае адкрыццё свята;
- «Вясёлая зімовая эстафета» сярод камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна;
- конкурс «Масленіцу ўпрыгож — на свята прывядзі»;
- конкурс «Духмяны чай, залаты блін, прапановаў шмат — лепшы адзін»;
- творчы конкурс «Дружна, весела жывём, оду Зімачцы спяём» сярод школаў Дзятлаўскага раёна;
- канцэртная праграма лепшых артыстаў Дзятлаўшчыны;
- выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Пачатак у 11 гадзін.
У 13 гадзін дзетак запрашае вясновая рэзідэнцыя Олафа ў Цэнтр культуры і народнай творчасці.
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячая пляцоўка, атракцыёны.
Свята
26 лютага ў гарадскім пасёлку Наваельня адбудзецца свята «Эх, ды Масленіца!»
У праграме:
- тэатралізаванае адкрыццё свята;
- «Сельская вясёлая эстафета»;
- спартыўныя спаборніцтвы, гульнявая праграма, бяспройгрышная латарэя;
- танцавальная праграма.