Каманда Дзятлаўскай СШ №1 – чэмпіён.
Пераможцы леташняга раённага турніру хакеісты СШ №1 абаранілі свой чэмпіёнскі тытул. У адборачнай групе яны паслядоўна перамаглі каманды гімназіі – 1:0 і Казлоўшчынскай школы – 3:0. У фінальным матчы сустрэліся з камандай Дзятлаўскай СШ №3 і выйгралі – 2:0. Бронзавы прызёр раённага турніру яшчэ не вызначаны, турнір юных хакеістаў у сярэдняй узроставай групе прадаўжаецца.
На гэтым тыдні барацьба распачнецца і ў старэйшай узроставай групе раённага турніру “Залатая шайба”.