Сюрпрызы не заканчваюца

Падзеі

Падышла да свайго завяршэння акцыя “Нашы дзеці”, аднак яе мерапрыемствы працягваюць радаваць дзетак раёна. Прадстаўнікі раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа і работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Раклевічах, а па-іншаму – дружную вялікую сям’ю Млынарчыкаў.

Старшыня грамадскай арганізацыі Галіна Касцюк разам з валанцёрамі Чырвонага крыжа ўручыла школьнікам салодкія падарункі, а дзеці прачыталі на памяць калядныя вершы.

IMG_2658

Гаспадыня дома Ніна Адамаўна Млынарчык расказала, як іх сям’я сустракае Новы год і Нараджэнне Хрыстова:

— Нашы дзеці любяць любыя святы , а Раство – любяць асабліва. Бо гэта светлае, яскравае і, мабыць, самае ўрачыстае гадавое свята. Напярэдадні мы абавязкова ходзім у царкву, дзе штогод ладзіцца святочная ўрачыстасць для дзяцей, усе дзеці атрымалі падарункі. У двары ля дома мы ўпрыгожылі ёлку, прыгатавалі любімыя ўсімі стравы і сабраліся за святочным сталом адной вялікай сям’ёй. Усе вельмі любім цукеркі і садавіну, таму стараемся іх багата набыць да свята. А яблыкі ў нас звычайна ўвесь год свае.

Стала добрай традыцыяй, што мы кожны раз напярэдадні Новага года прымаем віншаванні ад дырэктара Раклевіцкай базавай школы Аляксандра Іванавіча Васюкевіча. Гэтым разам ён завітаў у вобразе Дзеда Мароза разам са Снягуркай. Дзеці павесяліліся, пагулялі і атрымалі падарункі ад школы. Мы вельмі ўдзячныя школьнаму кіраўніцтву за сапраўднае свята.

У сям’і Млынарчыкаў ёсць сваё агульнае захапленне: усе дзеці тут, у тым ліку і хлопчыкі, вучацца вязаць кручком і на спіцах. Авалодаць майстэрствам дапамагае сама Ніна Адамаўна і старэйшыя дзяўчынкі. Сваю творчасць яны прадставяць на конкурсе прыёмных і замяшчальных сем’яў.

Н. АВЯРЧУК
Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *