На Дзятлаўшчыне адбыўся традыцыйны аўтэнтычны абрад «Каляда». Нягледзячы на траскучы мароз, удзел у ім узялі як дарослыя, так і юныя артысты.
Святочнае шэсце ў традыцыйных народных строях разам з Мядзведзем, Буслом, Казой наведала гасцінных гаспадароў у населеных пунктах нашага раёна і ў райцэнтры. Калядоўшчыкі праспявалі беларускія абрадавыя песні, пагулялі ў гульні, а галоўная гераіня абрада — гарэзлівая Каза — затанчыла на сёлетні багаты ўраджай.
Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць!
Дзе каза рогам – там жыта стогам!
Дзе каза хвастом – там жыта кустом!
Дзе каза нагой – там жыта капой!
Дзе каза бывае – там шчасце вiтае!
Калядоўшчыкі пажадалі гаспадарам дабра, багацця, здароўя і дастатку.
Ансамбль «Песняры» — «Каляда»