Такую назву мела канцэртная праграма, якая прайшла калядным вечарам у Дзятлаўксім цэнтры культуры і народнай творчасці. Той, хто не паленаваўся прыйсці на канцэрт, даведаліся, як святкуюць Ражство Хрыстова ў Даніі, Італіі, Іспаніі і Румыніі, Чэхіі, Шатландыі…
Для прысутных падрыхтавалі канцэртныя нумары цыркавая студыя “Марсі”, народны калектыў “Ятранка”, вакальная група калектыву “Ветэраны ў страі”, танцавальны калектыў дзіцячага садка №2.
Цёпла сустракалі гледачы юную спявачку Аню Губко, дыпламантку шматлікіх конкурсаў Яну Мармыш. Артысты, а сярод іх Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Улад Ракуць, Ала Чарняўская, Марына Варган, Андрэй Пузач, Таццяна Шостка, выканалі не толькі песні, але і пажаданні, змешчаныя на зорках навагодняй ёлкі.
Асабліва даспадобы прыйшліся дарослым і дзецям фокусы ў выкананні Івана Каско.
Тэкст і фота І. МІХАЙЛОЎСКАЙ