З даўніх часоў на Каляды ходзяць калядоўшчыкі. Вось і сёлета вясёлая кампанія моладзі і дзяцей, нягледзячы на моцны мароз, прайшлася па жылых мікрараёнах горада. У кампаніі былі традыцыйныя персанажы – каза, мядзведзь, бусел. А ў год Пеўня прыбіўся да калядоўшчыкаў і сам певень. Зычылі калядоўшчыкі людзям дабрабыту, шчасця, здароўя,а ўзамен за добрыя пажаданні атрымлівалі пачастункі. Зладзілі калядаванне дзятлаўскія работнікі культуры і мясцовыя школьнікі.
І. ІВАНАВА