Праграму спартыўнага Дня снегу ў Дзятлаве ў суботу 14 студзеня склалі зімовае шматбор’е школьнікаў з лыжнымі гонкамі, раённы турнір на прызы клуба “Залатая шайба”, зімовы раённы адкрыты чэмпіянат па міні-футболе.
Старт спартыўнай праграме Дня далі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Д. Ёда.
У турніры на прызы клуба “Залатая шайба” (сярэдняя ўзроставая група каманд) юныя хакеісты СШ №1 з лікам 1:0 выйгралі ў каманды гімназіі і з лікам 3:0 абыгралі каманду Казлоўшчынскай школы.
Спаборніцтвы прадаўжаюцца.
Фота Б. ВАРНЫ