Адметныя падзеі Года культуры

Падзеі

Пад дэвізам “Віват, культура!” святочным канцэртам дзятлаўчане сустрэлі 2016-ы, аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Яго старт быў дадзены 27 лютага ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Адкрыццё

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны” прайшоў на Дзятлаўшчыне другі раз, сабраў вакалістаў і майстроў з усяго раёна. Фіналістамі конкурсу сталі Мікалай Райко, Алеся Чурай і Ала Чарняўская.

Новыя імёны

Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Данііл Шуляк, Паліна і Анастасія Верамейкі сталі прызёрамі абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды. Караліна Капковіч (цымбалы) і Уладзіслаў Хіркоўскі (гітара) сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу імя К. Горскага.

Дзеці музшкола

Беларускі тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх” у Год культуры ўдзельнічаў у шматлікіх мерапрыемствах, прэзентаваў тэатральныя пастаноўкі, пабыў на гастролях на “Славянскім базары” ў Віцебску і на фестывалі “Творчасць маладых” у Анапе.

Роставыя лялькі

3 ліпеня дзятлаўчане сустрэлі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У Дзятлаве прайшла рамесніцка-прамысловая выстава “Гонар Дзятлаўшчыны”. На працягу ўсяго свята работнікамі культуры раёна ладзіліся канцэртныя праграмы з удзелам прафесійных і самадзейных артыстаў раёна.

Дзень Незалежнасці

Майстрыха-рамесніца Ганна Кузюк – адзіная на Дзятлаўшчыне працуе з палімернай глінай. Займаецца сваёй справай больш за тры гады. Майстрыха – пастаянная ўдзельніца раённых культурных мерапрыемстваў.

Майстрыха

На рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Кола часу” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Дзятлаўшчыну прадставіў удзельнік раённай арганізацыі БелТІЗ Віталь Крэйдзіч з песняй “Музыка”.

_MG_0128

На Дзятлаўшчыне, на базе санаторыя “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”, адбыўся ІІ Фестываль нацыянальных культур “Магутная вада”. У межах фестывалю былі прадстаўлены нацыянальныя кампазіцыі, прайшлі кірмаш, майстар-класы і гістарычныя гульні.

Магутная вада

На пачатку верасня ў Дзятлаве прайшло свята духавой музыкі. Яго дзятлаўчанам падарылі аркестр Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і зводны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня.

Духавы аркестр

На Дзятлаўшчыне прайшоў шэраг тэматычных мерапрыемстваў у межах праекта па папулярызацыі сельскай працы і побыту. У аграгарадках раёна прайшлі святы касцоў, рыбакоў, малака, яблыкаў, бульбы, лёну, мёду, мяса.

Свята яблыкаў

Традыцыйнымі для Дзятлаўшчыны сталі святы вёсак, пасёлкаў і аграгарадкоў. У час аднаго з іх у гарпасёлку Казлоўшчына ўшанавалі лепшых працаўнікоў, дбайных гаспадароў, доўгажыхароў і шматдзетныя сем’і.

Казлоўшчына свята пасёлка

Дзятлаўская дэлегацыя перадавікоў на жніве і ў перапрацоўчай галіне прыняла ўдзел у абласным свяце-шанаванні работнікаў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2016” у Воранаве. Таксама Дзятлаўшчыну прадставілі песенныя калектывы і народныя майстры.

Дажынкі Воранава

У Дзятлаве праходзіў адборачны тур 11 Міжепархіяльнага фестывалю-конкурсу “Слава ў вышніх Богу”. Ён сабраў прыхільнікаў праваслаўных песнапенняў.

IMG_3016

58 маладых спецыялістаў з 13 арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак раёна сталі ўдзельнікамі традыцыйнай сустрэчы “Святкі.by

IMG_3792

Да 85-годдзя з дня нараджэння мастака-кераміста Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага была прымеркавана яго персанальная выстава ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Там жа прайшло шанаванне юбіляра.

_MG_1289

Дзятлаўшчыну наведалі мастакі, паэты, празаікі. Сярод гасцей у Год культуры быў беларускі пісьменнік Юрый Татарынаў, аўтар шматлікіх гістарычных твораў.

_MG_8482

Пяты раз на Дзятлаўшчыне праводзіўся конкурс “Краса Дзятлаўшчыны”. У 2016-м яго пераможцай стала Валянціна Гмір, юрысконсульт ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.

_MG_1198

Святочным канцэртам у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава завяршыўся Год культуры-2016. На раённай сцэне выступілі лепшыя прафесійныя і самадзейныя артысты раёна, прадставілі сваю творчасць і правялі майстар-класы народныя майстрыхі раёна.

Закрыццё



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *