Адбылося сумеснае пасяджэнне Дзятлаўскага аб’яднання прафсаюзаў, раённага камітэта БРСМ і раённага Савета ветэранаў, на якім абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння прафсаюзных, моладзевых і ветэранскіх арганізацый, падвялі вынікі сумеснай работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні маладога пакалення, захаванні духоўных рэліквій і гістарычнай памяці, былі намечаны задачы на 2017 год.
Ветэранам працы, прафсаюзным актывістам, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне памяці аб подзвігах абаронцаў Айчыны, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, былі ўручаны граматы Дзятлаўскага аб’яднання прафсаюзаў і памятныя сувеніры.