Сустрэчы ў працоўных калектывах

Падзеі

Пра здароўе нацыі

У чацвер, 15 снежня, у раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы – “Здароўе нацыі – вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізма ў Беларусі”, “Рэалізацыя права дзяцей-сірот на пражыванне ў сям’і. Развіццё сямейных формаў іх жыццеўладкавання”, “Аб забеспячэнні бяспекі насельніцтва пры карыстанні газавым абсталяваннем”. Працоўныя калектывы наведалі інфармацыйныя групы.

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы працавала інфармацыйная група начале са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама А. Дубовікам.

img_5788

img_5794

З інфармацыяй па тэме “Здароўе нацыі – вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізма ў Беларусі” перад прысутнымі выступіў начальнік аддзела ўнутраных справаў райвыканкама А. Біль. Ён, у прыватнасці, агучыў “п’яную” статыстыку па Дзятлаўскім раёне: на 1 снежня 2016 года на ўліку ў доктара-нарколага знаходзіліся 1045 чалавек (дыспенсерны ўлік – 770, прафілактычны ўлік – 275). З гэтай колькасці – 264 жанчыны (дыспансерны ўлік – 191, прафілактычны ўлік – 73) і 14 непаўлетніх.

Ад атручвання алкаголем у раёне за 11 месяцаў 2016 года зарэгістраваны 3 смерці (летась за аналагічны перыяд – 6).

Колькасць злачынстваў у раёне, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення за 11 месяцаў 2016 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 4 і склала 48 выпадкаў.

За адміністрацыйныя правапарушэнні (распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва ў грамадскіх месцах, з’яўленне п’янымі ў грамадскіх месцах) за 11 месяцаў бягучага года ў Дзятлаўскім раёне да адказнасці прыцягнуты 677 чалавек.

За 11 месяцаў 2016 года у раёне з незаконнага абароту выняты і знішчаны 276,2 літра самагону, 3 248 літраў брагі, 130,8 літра іншай алкагольнай прадукцыі. Выяўлены і знішчаны 34 самагонныя апараты.

За 11 месяцаў 2016 года ў ЛТП з Дзятлаўскага раёна накіраваны 27 чалавек (з іх 10 – жанчыны). Для параўнання, у 2015 годзе накіраваны ў ЛТП 27 чалавек (з іх 9 – жанчыны).

Старшыня райвыканкама А. Дубовік, у прыватнасці, зазначыў, што паследкамі п’янства і алкагалізму, акрамя ўласна страты здароўя, у многіх выпадках становіцца страта і самога жыцця ў выніку суіцыдаў, пажараў, транспартных аварый. Таму гэту грамадскую праблему ніяк нельга недаацэньваць.

img_5796a

img_5812

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белавус, і начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ю. Ганчар паінфармавалі прысутных па тэмах “Рэалізацыя права дзяцей-сірот на пражыванне ў сям’і. Развіццё сямейных формаў іх жыццеўладкавання” і “Аб забеспячэнні бяспекі насельніцтва пры карыстанні газавым абсталяваннем”.

img_5814

img_5815

img_5817

Дварэцкую школу і Дварэцкі льнозавод у гэты дзень наведала абласная інфармацыйная група начале з саветнікам старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А. Сарокам.

Б. ВАРНА
Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *