У Дзятлаве адкрыўся магазін брэндавага жаночага абутку

Падзеі

Дызайнерскі жаночы абутак маркі «Emi Romani», вядомы жыхаркам абласных цэнтраў, цяпер можна набыць і ў Дзятлаве. Днямі ў будынку аптэкі ў мікрараёне вуліцы Навагрудскай адкрыўся спецыялізаваны абутковы магазін, заснавальнікам якога стала ТАА «Доктор время», вядомае ў Беларусі сваёй сеткай аптэк.

— Беларусь — цэнтр Еўропы, таму ў нас павінен быць прадстаўлены якасны еўрапейскі абутак, — заўважыў у час адкрыцця новага магазіна дырэктар кампаніі Мікалай Лысуха. — Спадзяюся,  гэта пачынанне будзе добрым.

Новы магазін, аформлены ў выглядзе венецыянскай вуліцы, паліцы і вітрыны выкананы на ўзор еўрапейскіх крамаў. Тут прапануюць пакупніцам у скураны абутак вядучых польскіх вытворцаў, а таксама скураныя аксесуары.

Загадчыца магазіна  Тамара Захарэўская выказала спадзяванні, што жанчыны розных узростаў змогуць выбраць тут тавары для стварэння ўласнага стылю. Разам з загадчыцай сустракалі першых наведнікаў магазіна і прэзентавалі яго тавары Таццяна Тумаш і Вольга Каско.

Як адзначыў кіраўнік ТАА «Доктор время», добрыя адкрыцці у новым будынку аптэкі працягнуцца, і ўсе яны пройдуць пад эгідай кампаніі. Наперадзе — асваенне яшчэ 100 квадратаў гандлёвай плошчы, з’яўленне тут прамысловых тавараў айчынных вытворцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *