Падыходзіць да завяршэння прызыўная кампанія “Восень – 2016”. Ужо на наступным тыдні, 8 лістапада, у Цэнтры культуры і творчасці горада Дзятлава адбудуцца ўрачыстыя провады ў армію дзятлаўскіх хлопцаў. Журналістам раённай газеты “Перамога” давялося сустрэцца з будучымі ваеннаслужачымі ў час апошняга этапу прызыўной кампаніі – адбору ў вайсковыя часці.
Вывучэнне і адбор новага папаўнення праводзілі прадстаўнікі Слонімскай 11-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, намеснікі камандзіраў батальёнаў па ідэалагічнай рабоце: Сяргей Берташ, Максім Сазонаў, Аляксей Нядзельчык.