“Дзяржтэхагляд”

Здарэнні і бяспека

З мэтай прыцягнення ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі і станцыі “Белтэхагляд” сумесна праводзяць комплекс кантрольных мерапрыемстваў на дарогах Дзятлаўскага раёна. Удзельнікі рэйдаў правяраюць аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. Акцыя будзе доўжыцца да 30 лістапада.

Сёлета на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна затрыманы 331 аўтаўладальнік, які не прайшоў своечасова працэдуру тэхагляду, з іх паўторна затрыманы на працягу года 97 чалавек. Таксама заплацяць штраф 80 вадзіцеляў, якія эксплуатавалі транспарт з няспраўнасцямі, пры наяўнасці якіх рух забаронены.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ
А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *