Такую назву мела святочнае віншаванне ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.
Мерапрыемства адбылося 1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей.
У Цэнтры культуры горада Дзятлава ўдзельнікаў хору віншавалі кіраўнік хору Таццяна Шостка, вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская, юныя артысты студыі “Марсі”, спевакі Ала Чарняўская, Алена Ясевіч, Улад Ракуць, Марына Макарчык.
У нязмушанай абстаноўцы ўдзельнікі хору ўспаміналі багаты творчы шлях калектыву, слухалі песні, самі спявалі, зладзілі дыскатэку.
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ