Праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў кастрычніку 2016 года маніторынг ходу восеньскіх палявых работ у вобласці выявіў шэраг парушэнняў і недаглядаў.
У вобласці неабходна ўзараць глебы на зябліва на плошчы 255,6 тысячы га. Аднак на 15 кастрычніка 2016 года ўзарана толькі 19% плошчаў. Пры гэтым павольнымі тэмпамі ідзе ўзворванне ў Дзятлаўскім і Ашмянскім, Ваўкавыскім і Зэльвенскім, Свіслацкім раёнах.
Складаная сітуацыя з правядзеннем работ па ўздыму зябліва назіраецца ў ААТ “Шутавічы-Агра” Смаргонскага раёна.
У вобласці неабходна правесці хімічную праполку азімых збожжавых на плошчы 180 тысяч га, пры гэтым апрацавана толькі 17% плошчаў. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі Слонімскага і Іўеўскага раёнаў праполата толькі 1% азімых збожжавых, у Дзятлаўскім — 3%, у Лідскім і Свіслацкім — 4%.
Ёсць парушэнні тэхналагічнага рэгламенту вырошчвання і ўборкі сельскагаспадарчых культур.
На вытворчым участку Слонім ААТ “Дварэцкі льнозавод” па стане на 13 кастрычніка 2016 года на плошчы 92 га, выцерабленая ў перыяд з 7 па 16 жніўня 2016 года льнотраста не паднята, знаходзілася ў валках і зарасла травой, у асобных месцах пакрыта цвіллю з прыкметамі ачагоў гніення, што акажа негатыўны ўплыў на яе якасць.
У шэрагу гаспадарак парушаюцца тэхналагічныя рэгламенты нарыхтоўкі кармоў.
Так, у УСП “Саўгас “Вердамічы” Свіслацкага раёна даўжыня рэзкі сіласнай масы кукурузы перавышала 3 см. Акрамя таго, існуючы прыбор для вымярэння вільготнасці быў няспраўны.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці