На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта было адзначана, што за дзевяць месяцаў 2016 года забяспечана:
- выкананне паказчыкаў прагнозу па экспарце паслугаў без уліку арганізацый, якія падпарадкаваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (178,9% за студзень-жнівень 2016 года пры прагнозным паказчыку за дзевяць месяцаў 129,7%);
- выкананне задання па індэксе фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі за студзень-верасень 2016 года (113,7% пры заданні 100,3%); выкананне нарматыву суадносінаў запасаў гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб’ёме вытворчасці па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, за студзень-верасень 2016 года (22,0% пры даведзеным нарматыве запасаў 73,6%);
- выкананне паказчыка па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал за кошт замежных крыніцаў (замежныя інвестыцыі, крэдыты (займы) замежных банкаў і крэдыты па замежных крэдытных лініях), паказчык выкананы на 179,5%.
Выкананы паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый у памеры 62 тысяч долараў ЗША пры прагнозным паказчыку ў 50 тысяч долараў ЗША. Выкананы нарматыў удзельнай вагі знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Выкананы паказчык па колькасці працаўладкаваных грамадзян на нановаствораныя рабочыя месцы — 35 чалавек пры даведзеным паказчыку ў 2 чалавекі. Выкананне паказчыка грузаабароту ў працэнтах да адпаведнага перыяду 2015 года склала 106,3% пры заданні 100,3%. Выкананы паказчык па энергазберажэнні за дзевяць месяцаў 2016 года.
Разам з тым не выкананы шэраг параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2016 год, у тым ліку па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, экспарце тавараў, тэмпе росту будаўніча-мантажных работ, колькасці працаўладкаваных грамадзян за кошт стварэння прадпрыемстваў, рознічным тавараабароце, пасажыраабароце.
Выкананне бюджэту
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі выканання бюджэту за 9 месяцаў. Было адзначана, што ў бюджэт Дзятлаўскага раёна атрымана 11227872,22 рубля ўласных даходаў і паступленняў (72,4% ад гадавога плана).
Асноўная ўдзельная вага падатковых даходаў сфарміравана за кошт паступленняў падатку з фізічных асобаў (5000701,43 рубля, ці 44,8%), падатку на дабаўленую вартасць (1579989,05 рубля, ці 14,1%), падаткаў на ўласнасць (1598291,66 рубля, ці 14,2%).
За кошт выкарыстання мясцовымі Саветамі дэпутатаў прадастаўленага ў адпаведнасці з заканадаўствам права на павышэнне ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць дадаткова паступіла ў бюджэт 811183,09 рубля, што склала 7,2% у аб’ёме ўласных даходаў бюджэту. Пэўная работа праводзіцца па прыцягненні непадатковых даходаў. У лік непадатковых плацяжоў у бюджэт паступіла 1055674,95 рубля, ці 9,4% ад аб’ёму ўласных даходаў. Акрамя ўласных даходаў, у бюджэт раёна атрыманы бязвыплатныя паступленні з вышэйстаячага бюджэту ў агульнай суме 9626809,03 рубля, ці 63,8% да ўдакладненага гадавога плана, з іх датацыі – 9074890,10 рубля, ці 64,0%.
Усяго даходы бюджэту раёна за 9 месяцаў 2016 года склалі 20854681, 26 рубля, ці 68,2% да ўдакладненага гадавога плана.
Аб пераўтварэнні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 года №349 “Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)”, разгледзеўшы пратаколы агульных сходаў членаў СВК “Русь-Агра”, СВК “Вензавец”, СВК “Слава працы”, СВК “Войневічы”, СВК “Дварэц-Агра”, СВК “Жукоўшчына”, СВК “Белагурна”, СВК “Хвінявічы”, раённы выканаўчы камітэт вырашыў прыняць бязвыплатна ў камунальную ўласнасць Дзятлаўскага раёна маёмасць, правы і абавязкі вышэйпералічаных СВК, зацвердзіў іх статуты, перадатачныя акты аб пераўтварэнні сельскагаспадарчых кааператываў (СВК) у камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы (КСУП).
Прынятую маёмасць, правы і абавязкі перадаць у гаспадарчае вядзенне камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемствам, створаным у выніку пераўтварэння СВК згодна з перадатачнымі актамі.
На пасяджэнні райвыканкама былі разгледжаны іншыя пытанні сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна. Па ўсіх іх былі прыняты адпаведныя рашэнні.
А. КУДЗІНАЎ