Доўгі час асноўнымі арганізацыямі ў вёсцы, якія аказваюць паслугі сельскагаспадарчым арганізацыям і насельніцтву, з’яўляліся арганізацыі сельгастэхнікі. Такія арганізацыі ёсць у кожным раёне. Спектр аказання імі паслугаў быў даволі шырокім: транспарціроўка грузаў, работа па пагрузцы-разгрузцы ўгнаенняў, вапнаванне глебы, рамонты тэхнікі, пастаўка запасных частак, шынамантажныя работы, устаноўка і абслугоўванне даільных залаў, выраб розных прыстасаванняў, запатрабаваных у сельскай гаспадарцы і ў насельніцтва.
Аднак у апошнія гады ў шэрагу арганізацый аграсэрвісу назіраецца вельмі нізкі аб’ём работ па тэхнічным абслугоўванні і рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі, забеспячэнні сельгасарганізацый запаснымі часткамі да сельскагаспадарчай тэхнікі і правядзенні агратэхнічных мерапрыемстваў.
Так, у ААТ “Аграпрамтеэніка” Ашмянскага раёна за студзень-чэрвень 2016 года праведзены бягучы рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі ў колькасці толькі 24 адзінак на суму 3,12 тысячы рублёў, пры гэтым за 2015 год было адрамантавана 130 адзінак тэхнікі на суму 33,3 тысячы рублёў (звесткі прыведзены ў цэнах пасля дэнамінацыі).
У КВУП “Бераставіцкая сельгастэхніка” ў 2015 годзе праведзены бягучы рамонт толькі 16 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, за студзень-чэрвень 2016 года — 6.
У бягучым годзе з-за незагрузкі вытворчых магутнасцяў некаторыя раённыя арганізацыі аграсэрвісу перайшлі на няпоўную занятасць. Так КВУП “Ваўкавыская сельгастэхніка” толькі са жніўня перайшло на поўны працоўны дзень (працавала па 4 дні), ААТ “Гроднапрамтэхніка” і “Навагрудская сельгастэхніка” — 4 дні ў тыдзень. Скарачэнне аб’ёмаў работ прывяло да скарачэння колькасці работнікаў прадпрыемстваў.
Яшчэ больш нізкія аб’ёмы выконваемых работ адзначаюцца ў абслугоўванні сельскіх (фермерскіх) гаспадарак і насельніцтва. Пры гэтым у арганізацыях сельгастэхнікі сёння ёсць у наяўнасці вялікая колькасць абсталявання, якое прастойвае, а магло быць задзейнічана і прыносіць арганізацыі выручку.
Як станоўчыя прыклады арганізацыі аказання паслугаў у вёсцы з улікам сённяшніх патрабаванняў можна адзначыць ААТ “Ліда-агратэхсэрвіс”, ААТ “Слонімскі аграсэрвіс”, якія з маглі паспяхова арганізаваць працу.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці