Суботнім днём, 29 кастрычніка, на калгасным рынку ў Дзятлаве адбыўся традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Удзел у ім прынялі сельгаскааператывы Дзятлаўшчыны, перепрацоўчыя прадпрыемствы, фермеры, індывідуальныя прадпрымальнікі. У іх гараджане маглі набыць бульбу, капусту, моркву, буракі, яблыкі, зерне, мяса, саджанцы.
Адбыўся конкурс на лепшае афармленне гандлевага месца. Хто стаў пераможцам — пра гэта даведаецеся з фотарэпартажа, змешчанага на старонках газеты «Перамога».
Таксама ў кірмашы актыўна ўдзельнічалі работнікі культуры. Яны весялілі народ песнямі, прыпеўкамі, прапанавалі традыцыйную жартоўную латарэю.
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота П. Адамчука