У Гродне працуе XVIII рэспубліканская выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2016”

Падзеі

23-24 верасня ў Гродне праходзіць XVIII рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2016”, у рабоце якой прымаюць удзел каля 150 прадпрыемстваў. Сваю прадукцыю яны размясцілі на закрытых і адкрытых пляцоўках цэнтральнага спартыўнага комплексу “Нёман”.

Сёлета экспазіцыя “Гродзеншчына турыстычная”, якая размясцілася ў асобным павільёне, прадстаўлена 25 ўдзельнікамі. Сярод іх – санаторыі і курорты Беларусі, Літвы, Польшчы.

img_1314 img_1325 img_1342 img_1349 img_1361 img_1369 img_1389 img_1453 img_1458 img_1467 img_1500 img_1545 img_1552 img_1580 img_1586 img_1594 img_1623 _mg_1434

Другі раз запар у “Еўрарэгіёне “Нёман-2016” прымаюць удзел прадстаўнікі кітайскай правінцыі Ганьсу. Яны прэзентуюць удзельнікам выставы тавары лёгкай і харчовай прамысловасці, сувенірную прадукцыю.

Ключавым мерапрыемствам выставы-кірмашу стаў міжнародны інвестыцыйны форум “Гродзеншчына на скрыжаванні межаў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *