Паклікаў верасень

Падзеі

Першага верасня Хвінявіцкая школа, як і ўсе навучальныя ўстановы раёна, прыняла ў абноўленыя класы сваіх вучняў.

Усяго іх – 78. Дзевяць з іх – першакласнікі. Тым, хто вераснёўскім ранкам першы раз прыйшоў у першы клас, была нададзена асаблівая ўвага. З важнай падзеяй у жыцці іх на ўрачыстай лінейцы віншавалі старэйшыя таварышы, педагогі і шматлікія госці школы. Старшыня райвыканкама А. Дубовік уручыў кожнаму першакласніку кніжку з віншаваннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Міхайлавіч адзначыў належную падрыхтоўку школы да новага навучальнага года, якая, між іншым, адбылася і дзякуючы фінансавай дапамозе райвыканкама. Старшыня райвыканкама пажадаў вучням, іх настаўнікам і бацькам захапляльнага і плённага падарожжа ў краіну ведаў.

М. Бубноўскі, старшыня мясцовага сельгаспрадпрыемства СВК “Хвінявічы”, з якім школа ўзаемавыгадна супрацоўнічае, уручыў падарункі не толькі асабіста першакласнікам, але і школе цалкам. Падарункам школе стала надзвычай патрэбная ў гаспадарцы рэч – газонакасілка.

Павітаць вучняў і педкалектыў з пачаткам чарговага навучальнага года завіталі ў Хвінявічы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус, старшыня Парэцкага сельскага савета А. Ядэйка, начальнік парэцкага цэха вінаробчага завода В. Доўгач, свяшчэннік мясцовага храма айцец Аляксей, прадстаўнікі міліцыі і МНС.

Пасля ўрачыстай лінейкі і ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам дырэктар школы М. Доўгач запрасіла вучняў на першы ўрок новага навучальнага года.

IMG_3158

IMG_3160

IMG_3173IMG_3174

IMG_3181

IMG_3188

IMG_3199

Тэкст і фота Б. ВАРНЫ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *