Святочнае мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да Дня настаўніка, прайшло ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў пятніцу, 30 верасня.
Самыя шчырыя, добрыя, цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў гучалі для педагогаў Дзятлаўшчыны. З прафесійным святам іх павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Баляслававіч Фабішэўскі. Лепшым у прафесіі ўручылі граматы і падзячныя пісьмы. Пяцідзесяцігадовыя педагогі-юбіляры атрымалі падарункі ад раённай галіновай прафсаюзнай арганізацыі.
Са сцэны настаўнікаў віншавалі і дарылі ім добры настрой удзячныя вучні, работнікі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, музычныя і танцавальныя калектывы і самадзейныя артысты — Валерый Макарчык, Ала Чарняўская, Марына Варган, Уладзіслаў Ракуць, Таццяна Шостка і іншыя.
Напрыканцы ўрачыстасці педагогі ўбачылі відэапасланне ад Паліны Нарэйчык, навучэнкі сярэдняй школы №3, падрыхтаванае
Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, якое на рэспубліканскім конкурсе «Пасланне настаўніку» было адзначана дыпломам другой ступені.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота Б. ВАРНЫ