У суботу, 3 верасня, у Дзятлаве прайшло свята духавой музыкі. Яго дзятлаўчанам падарылі аркестр Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і зводны ўзорны духавы аркестр гарпасёлка Наваельня. Калектывы прайшлі з маршам па вуліцах райцэнтра і сустрэліся на плошчы 17 Верасня, дзе выканалі знаёмыя і любімыя ўсімі кампазіцыі.
Разам з музыкамі святочны настрой слухачам стваралі дзятлаўскія артысты — Ала Чарняўская, Аксана Кашляк, Марына Варган і Валерый Макарчык.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК
Інтэрв’ю з кіраўніком і дырыжорам аркестра УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргеем Будзенісам чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Перамога».