Члены выбарчай камісіі Ленінскага ўчастка для галасавання №10 па вуснаму звароту наведалі сям’ю Саўрасевічаў для галасавання па месцу жыхарства. Такім чынам яны выканалі просьбу гэтых немаладых людзей прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Заканадаўства дазваляе грамадзянам, якія па стане здароўя ці па іншых уважлівых прычынах не могуць прыйсці ў асноўны дзень выбараў у памяшканне для галасавання, рэалізаваць канстытуцыйнае права па месцы свайго знаходжання.