«Ад сэрца да сэрца» — канцэрт у дапамогу Сяргейку Мушальскаму (ФОТА, ВІДЭА)
4 верасня ў Дзятлаве прайшоў дабрачынны канцэрт «Ад сэрца да сэрца», сродкі ад продажу білетаў на яго будуць пералічаны на лячэнне трохгадовага дзятлаўчаніна Сяргейкі Мушальскага. «Маленькая дапамога лепш, чым вялікая спагада», — гэтыя словы, сказаныя адной з удзельніц дабрачыннага канцэрта, сталі сутнасцю мерапрыемства. Работнікі культуры Дзятлаўшчыны, удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык», самадзейныя таленты,