3 жніўня на базе Слонімскага раёна прайходзіць выязное пасяджэнне Міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця, кантролі за неінфекцыйнымі захворваннямі, папярэджанні і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі, спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў пры Савеце Міністраў, кіраўніком якога з’яўляецца намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанова.
Члены Савета Міністраў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі і работнікі органаў дзяржаўнага кіравання на пленарным пасяджэнні абмеркавалі дадатковыя меры па прафілактыцы суіцыдаў, выступілі са справаздачамі аб выкананні Канцэпцыі сацыяльнай рэабілітацыі асобаў, якія пакутуюць на алкагалізм, наркаманію, таксікаманію. Былі разгледжаны і абмеркаваны магчымыя варыянты ўдасканалення заканадаўства па мінімізацыі наступстваў злоўжывання алкаголем, наркотыкамі, тытунёвымі вырабамі, намечана стратэгія фарміравання здаровага ладу жыцця і комплексу прафілактычнфх мераў, скіраваных на кантроль інфекцыйных захворванняў у 2016-2020 гадах.
Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі рэабілітацыйны цэнтр «Анастасіс» пры Жыровіцкім манастыры, які займаецца духоўнай рэабілітацыяй людзей са згубнымі залежнасцямі, пазнаёміліся з ідэалагічнай работай, якая праводзіцца на ААТ «Слонімскі мясакамбінат».
У праграме — выступленне з дакладамі першага намесніка міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, намесніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Мікалая Мельчанкі, першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэя Лабовіча.
Па матэрыялах газеты «Слонімскі веснік»