5-6 жніўня на Дзятлаўшчыне праходзіць турысцкі злёт работнікаў дарожнай галіны вобласці. Месцам правядзення мерапрыемства стала ўжо аблюбаванае дзятлаўчанамі і гасцямі раёна ўрочышча Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь. Удзел у турзлёце бяруць 18 камандаў падраздзяленняў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”. Дзятлаўскі і Слонімскі раёны прадстаўляе Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №119 на чале з дырэктарам Дзмітрыем Мазалём.
У насычанай праграме спаборніцтваў – турысцкая паласа перашкодаў, валейбол, дартс, перацягванне каната, падыманне гіры, конкурс быту і творчая візітка (якія павінны быць вытрыманы ў адной стылістыцы). Не абыдзецца і без традыцыйнага для дарожнікаў спаборніцтва па рыбнай лоўлі. Для рыбакоў-канкурсантаў ужо зарэзерваваны месцы на прыватным вадаёме, дзе ў суботу з 5 гадзінаў раніцы яны будуць выпрабоўваць сваю рыбацкую ўдачу. Сёлета шэрагі мужчын-рыбаловаў на конкурсе папоўніць адна канкурсантка-рыбачка.
Справаздачу з турзлёту чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты “Перамога”