Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны рабочыя групы вывучаюць гатоўнасць установаў адукацыі да новага навучальнага года. Праводзіцца такі маніторынг і на Дзятлаўшчыне.
10-11 жніўня рабочая камісія ў складзе спецыялістаў адказных службаў на чале з намеснікам старшынірайвыканкама Ігарам Станіслававічам Кухарэвічам наведалася ў школы, яслі-сады, вучэбныя комплексы, установы дадатковай адукацыі нашага раёна.
Як патлумачылі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, галоўная ўвага ў час маніторынгу надавалася стварэнню бяспечных умоваў для навучання дзяцей.
Напрыканцы аб’езду абмеркавалі стан аб’ектаў маніторынгу. У асноўным усе установы адукацыі добра падрыхтаваныя да пачатку новага навучальнага года. Выяўленыя недахопы будуць ліквідаваны да 1 верасня. Поўнасцю вынікі маніторынгу будуць падведзены праз некалькі дзён. Чытайце аб гэтым у наступных нумарах нашай газеты «Перамога».
І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА