Адкрылася персанальная выстава Мікалая Несцярэўскага

Падзеі

6 жніўня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага — вядомага мастака-кераміста. Выстава прымеркавана да 85-годдзя мастака. З юбілеем Мікалая Лаўрэнцьевіча павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Дубовік. Ён таксама адзначыў творчасць мастака Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама. На адкрыццё выставы прыйшлі сябры і калегі М. Несцярэўскага — пісьменнік, журналіст А. Валахановіч, член Беларускага саюза мастакоў І. Козел, краязнаўца С. Чыгрын, былы дырэктар Дзятлаўскага музея Ф. Красюк. Таксама з юбілеем мастака павіншаваў і пажадаў яму здароўя і доўгіх гадоў жыцця Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, протаіерэй М. Пінчук.

На выставе «Сэнс жыцця — мастацтва» прадстаўлены керамічныя работы М Несцярэўскага, партрэты, нацюрморты і пейзажы, медальёны. Выстава будзе працаваць да 14 жніўня.

_MG_1243 _MG_1247 _MG_1251 _MG_1266 _MG_1289 _MG_1296

_MG_1324



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *