Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23. 09. 2011 года №431 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленні адносінаў у галіне адабрання, прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў” устаноўлена, што грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы ў двухмесячны тэрмiн з дня зацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі абавязаны звярнуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага капітальнага збудавання (будынак, збудаванне), ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка.
Праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што часта суб’ектамі гаспадарання ўказанае патрабаванне не выконваецца.
Невыкананне абавязка па звароце па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага будынка ва ўстаноўлены заканадаўчымі актамі тэрмін караецца ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 23.77 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях штрафам: юрыдычная асоба — ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічыняў, службовая асоба — ад пяці да дзесяці базавых велічыняў.
За такія парушэнні Камітэтам вобласці за 5 месяцаў 2016 года да адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 7 арганізацый на агульную суму 73,5 млн. рублёў і 7 фізічных асобаў на агульную суму 7,4 млн. рублёў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае суб’ектам гаспадарання аб неабходнасці звароту ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі па дзяржаўную рэгістрацыю ў дачыненні да ўзведзенага капiтальнага будынка (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання або незавершанага закансерваванага капiтальнага будынка ў двухмесячны тэрмiн з дня зацвярджэння акта прыёмкі ў эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва або падпісання акта аб кансервацыі.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці